Logo Polskiego Radia
Print

16% палякаў не чытаюць кніг увогуле

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.04.2017 09:17
Аналізуючы дасьледаваньні, праведзеныя ў папярэднія гады, можна казаць аб стабілізацыі сытуацыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

16% палякаў не чытаюць кнігаў увогле
У кантэксьце дасьледаваньняў, праведзеных у папярэднія гады, можна казаць аб стабілізацыі сытуацыі.
У мінулым годзе толькі 37% палякаў, якім больш за 15 гадоў прачыталі адну кнігу. Пра гэта сьведчаць вынікі апошняй справаздачы наконт папулярнасьці чытаньня кнігаў у Польшчы ў 2016 годзе, якую прадставіла Нацыянальная бібліятэка.
У кантэксьце дасьледаваньняў, праведзеных у папярэднія гады, можна казаць пра стабілізацыю сытуацыі, то бок пра факт, што большасьць насельніцтва не чытае кніжак”, - кажа дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Томаш Макоўскі (Tomasz Markowski). Ён дадае, што больш-менш за 10 апошніх гадоў, доля палякаў, якія чытаюць кніжкі застаецца на тым жа ўзроўні й складае каля 40%.
Стабільны характар мае група чытачоў, якія чытаюць больш за 7 кніг у год. Яны складаюць каля 10% насельніцтва.
Дасьледаваньні сьведчаць пра тое, што 16% палякаў ня памятаюць, каб цягам апошняга году яны прачыталі хоць адну кнігу, газэту, часопіс, ці нават артыкул у інтэрнэце.
Сярод тых, хто чытае кнігі найбольшай папулярнасьцю карыстаюцца раманы Генрыка Сянкевіча й Э. Л. Джэймс.
аз

У мінулым годзе толькі 37% палякаў, якім больш за 15 гадоў, прачыталі адну кнігу. Пра гэта сьведчаць вынікі апошняй справаздачы наконт папулярнасьці чытаньня кніг у Польшчы ў 2016 годзе, якую прадставіла Нацыянальная бібліятэка.

У кантэксьце дасьледаваньняў, праведзеных у папярэднія гады, можна казаць пра стабілізацыю сытуацыі, то бок пра факт, што большасьць насельніцтва не чытае кніжкі”, - кажа дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Томаш Макоўскі (Tomasz Markowski). Ён дадае, што больш менш за 10 апошніх гадоў доля палякаў, якія чытаюць кніжкі, застаецца на тым жа ўзроўні й складае каля 40%.

Стабільны характар мае група чытачоў, якія чытаюць больш за 7 кніг у год. Яны складаюць каля 10% насельніцтва.

Дасьледаваньні сьведчаць пра тое, што 16% палякаў ня памятаюць, каб цягам апошняга году яны прачыталі хоць адну кнігу, газэту, часопіс ці нават артыкул у інтэрнэце.

Сярод чытачоў кніг найбольшай папулярнасьцю карыстаюцца раманы Генрыка Сянкевіча й Э. Л. Джэймс.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт