Logo Polskiego Radia
Print

Украіна задаволена ўступным прысудам суду ў Гаазе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.04.2017 11:16
Паводле Кіева, уступны прысуд дае надзею на справядлівы канчатковы вэрдыкт.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Украінскія ўлады задаволеныя ўступным вэрдыктам Міжнароднага суду ў Гаазе па справе Расеі. Нагадаем, Украіна паскардзілася на Маскву ў суд ААН за падтрымку тэрарызму ў Данбасе й дыскрымінацыю крымскіх татараў.

Хоць канчатковы прысуд па гэтай справе будзе абвешчаны не ў бліжэйшы час, то, паводле Кіева, уступнае рашэньне дае надзею на справядлівы канчатковы вэрдыкт.

Украінскія ўлады патрабавалі, каб Міжнародны суд у Гаазе загадаў Маскве спыніць падтрымку сэпаратысцкіх узброеных груповак і этнічную дыскрымінацыю на Крыме.

Судзьдзі ў экстранным рэжыме выказаліся толькі па другой справе, то бок загадалі, каб Крэмль, сярод іншага, спыніў перасьлед татараў і аднавіў дзейнасьць Мэджліса.

У сваю чаргу па справе абвінавачваньняў у падтрымцы тэрарызму, гааскі суд пастанавіў прыняць рашэньне ў звычайным рэжыме.

Задавальненьне рашэньнем Міжнароднага суду ў Гаазе выказаў прэзыдэнт Пётр Парашэнка.

аз

Украіна задаволена ўступным прысудам суду ў Гаазе

Паводле Кіева, уступнае рашэньне дае надзею на справядлівы канчатковы прысуд.

Украінскія ўлады задаволеныя ўступным вэрдыктам Міжнароднага суду ў Гаазе па справе Расеі. Нагадаем, Украіна паскардзілася на Маскву ў суд ААН за падтрымку тэрарызму ў Данбасе й дыскрымінацыю крымскіх татараў.

Хоць канчатковы прысуд па гэтай справе будзе абвешчаны не ў бліжэйшы час, то, паводле Кіева, уступнае рашэньне дае надзею на справядлівы канчатковы вэрдыкт.

Украінскія ўлады патрабавалі, каб Міжнародны суд у Гаазе загадаў Маскве спыніць падтрымку сэпаратысцкіх узброеных груповак і спыніць этнічную дыскрымінацыю на Крыме.

Судзьдзі ў экстранным рэжыме выказаліся толькі па другой справе, то бок загадалі, каб Крэмль, сярод іншага, спыніў перасьлед татараў і аднавіў дзейнасьць Меджліса.

У сваю чаргу па справе абвінавачваньняў у падтрымцы тэрарызму, гааскі суд пастанавіў прыняць рашэньне ў звычайным рэжыме.

Задаволенасьць рашэньнем Міжнароднага суду ў Гаазе выказаў прэзыдэнт Пётр Парашэнка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт