Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы спушчана на ваду буйнейшае пасажырскае судна рачнога флёту (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2017 11:36
Пасажырскі катамаран «Faryj IV», які можа памясьціць на сваім борце 246 пасажыраў, у першы рэйс адправіцца ў маі.

У порце Руцянэ-Ніда на Вялікіх мазурскіх азёрах (паўночна-ўсходняя Польшча) спушчана на ваду найбуйнейшае ў краіне пасажырскае судна азёрна-рачнога флёту.

Прагулачны пасажырскі катамаран «Faryj IV» можа памясьціць на сваім борце 246 пасажыраў. Адкрытая верхняя палуба й ніжняя зь вялікі вокнамі дазваляюць пасажырам любавацца непаўторнымі краявідамі мазурскага паазерʼя. У свой перш рэйс з пасажырамі катамаран адправіцца ў палове мая. На ніжняй палубе ёсьць кавярня, а таксама месцы для мацаваньня ровараў і байдарак.

Судна, даўжыня якога складае 39 мэтраў, было пабудаванае ў верфі ў балтыйскай Гдыні і ў порт прыпіскі дастаўленае ў разабраным выглядзе. У судна невялікая асадка, што дазваляе забіраць пасажыраў са звычайнага берагу, без неабходнасьці прычальваньня да прыстаняў.

Цяпер у порце прыпіскі катамарану адбываюцца канчатковыя мантажныя працы, у прыватнасьці, устаўляюцца вокны і мантуецца аснаджэньне.

Неўзабаве на Вялікіх мазурскіх азёрах будзе спушчаны на ваду іншы, крыху меншы пасажырскі катамаран. Судна «Alicja» мае 16 мэтраў даўжыні й можа забраць на борт 56 пасажыраў.

«Faryj IV» і «Alicja» – гэта першыя пасажырскі катамараны на мазурскім паазерʼі. Да гэтага часу турыстаў вазілі традыцыйныя пасажырскія судны.

вс

фота: PAP/Tomasz Waszczuk

/


/


/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт