Logo Polskiego Radia
Print

У польскай Ніжняй Сілезіі выбух зьнішчыў будынак (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.04.2017 15:00
У выніку трагедыі загінулі тры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей.
PAP/Maciej Kulczyński

У выніку абвалу жылой камяніцы ў гарадку Сьвебадзіцэ (Świebodzice) у Ніжняй Сілезіі (адміністрацыйны цэнтар горад Уроцлаў) загінулі тры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Параненыя чатыры жыхары будынку. Адзін з параненых, хлопчык ва ўзросьце некалькіх гадоў, дастаўлены ў клініку ў цяжкім стане. Паводле ратаўнікоў, пад руінамі будынку могуць знаходзіцца чатыры чалавекі.
Сёньня раніцай у гарадку ў адным з будынкаў адбыўся выбух, які амаль цалкам зьнішчыў жылы аб’ект. Паводле пажарнай службы, праўдападобнай прычынай трагедыі зьяўляецца выбух газу. На месца выбуху хутка прыбылі ратаўнікі, паліцыя й мэдыкі. Параненыя былі эвакуяваныя ва ўроцлаўскія клінікі на верталётах мэдыцынскай авіяцыі.

У выніку абвалу трохпавярховай жылой камяніцы ў гарадку Сьвебадзіцэ (Świebodzice) у Ніжняй Сілезіі (адміністрацыйны цэнтар горад Уроцлаў) загінулі тры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Параненыя чатыры жыхары будынку. Адзін з параненых, хлопчык ва ўзросьце некалькіх гадоў, дастаўлены ў клініку ў цяжкім стане. Паводле ратаўнікоў, пад руінамі будынку могуць знаходзіцца чатыры чалавекі.

Сёньня раніцай у гарадку ў адным з будынкаў адбыўся выбух, які амаль цалкам зьнішчыў жылы аб’ект. Паводле пажарнай службы, праўдападобнай прычынай трагедыі зьяўляецца выбух газу. На месца выбуху хутка прыбылі ратаўнікі, паліцыя й мэдыкі. Параненыя былі эвакуяваныя ва ўроцлаўскія клінікі на верталётах мэдыцынскай авіяцыі.

вс

Верталёт
Верталёт мэдыцынскай авіяцыі над месцам трагедыі

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт