Logo Polskiego Radia
Print

Палац культуры й навукі ў Варшаве стане сінім

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.04.2017 13:44
На адзін вечар – каб адзначыць Сусьветны дзень распаўсюджаньня інфармацыі пра праблему аўтызму.
wikimedia commons/ Adrian Grycuk (Own work) / CC BY-SA 3.0

Хмарачос Палацу культуры й навукі – адзін з сымбаляў Варшавы,– а таксама 400 іншых будынкаў дзяржустановаў, унівэрсытэтаў і школаў па ўсёй Польшчы ўвечары 2 красавіка будуць падсьвечаныя сінім колерам. Акцыя прысьвечаная Сусьветнаму дню распаўсюджаньня інфармацыі пра праблему аўтызму.

Аўтызм – гэта нэўралягічная хвароба. Асобы, якія пакатуюць на яе, маюць праблемы з камунікацыяй, ня могуць усталяваць кантактаў з атачэньнем. У 38-мільённай Польшчы людзей з аўтызмам налічваецца некалькі дзесяткаў тысячаў. Аўтыстам нараджаецца прыкладна кожнае сотае дзіця.

Каб распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты разлад і мэтады дапамогі людзям, якія на яго пакутуюць, у многіх гарадах Польшчы пройдуць «сінія маршы», канцэрты й забавы, якія арганізуюць бацькі дзяцей, хворых на аўтызм.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт