Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Малдовы прапануе NATO падпісаць пагадненьне аб нейтралітэце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2017 10:01
Адміністрацыя Ігара Дадона лічыць адкрыцьцё прадстаўніцтва альянсу ў Кішынёве непрымальным.
Foto: pixabay.com/CCO

ПрэзМалдовы прапануе падпісаць з NATO пагадненьне аб нейтралітэце
Адміністрацыя Ігара Дадона лічыць адкрыцьцё прадстаўніцтва альянсу ў Кішынёве непрымальным.
Камэнтуючы пляны Паўночнаатлянтычнага пакту па адкрыцьці офісу ў Кішынёве прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон прапанаваў NATO падпісаць пагадненьне аб прызнаньні нейтралітэту краіны. Пра гэта паведаміла прэс-служба малдаўскага лідара.
„Мы лічым мэтазгодным падпісаць афіцыйнае двухбаковае пагадненьне паміж Малдовай і NATO аб прызнаньні пастаяннага нейтралітэту”, - сказаў Дадон.
Пазыцыя адміністрацыі прэзыдэнта адносна адкрыцьця гэтага прадстаўніцтва застаецца нязьменнай.
„Дадзенае дзеяньне зьяўляецца катэгарычна непрымальным. Адзначаем апошнім часам істотнае прасоўваньне ў працэсе прыднястроўскага ўрэгуляваньня й адкрыцьцё офіса NATO ў сталіцы Малдовы можа нэгатыўна паўплываць на дынаміку разьвіцьця адносінаў паміж Кішынёвам і Ціраспалем”, - гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.
Надоечы прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп паведаміў, што адкрыцьцё прадстаўніцтва арганізацыі можа адбудуцца ўжо летам гэтага году. Ён лічыць, што Малдове неабходна нарошчваць узаемадзеяньне з NATO.
Па канстытуцыі Малдова валодае нейтральным статусам. Паводле апытаньняў, пераважная большасьць грамадзян выказваецца супраць уступленьня краіны ў альянс.
tass.ru/аз

Камэнтуючы пляны Паўночнаатлянтычнага пакту па адкрыцьці офісу ў Кішынёве прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон прапанаваў NATO падпісаць пагадненьне аб прызнаньні нейтралітэту краіны. Пра гэта паведаміла прэс-служба малдаўскага лідара.

„Мы лічым мэтазгодным падпісаць афіцыйнае двухбаковае пагадненьне паміж Малдовай і NATO аб прызнаньні пастаяннага нейтралітэту”, - сказаў Дадон.
Пазыцыя адміністрацыі прэзыдэнта адносна адкрыцьця гэтага прадстаўніцтва застаецца нязьменнай.

„Дадзенае дзеяньне зьяўляецца катэгарычна непрымальным. Адзначаем апошнім часам істотнае прасоўваньне ў працэсе прыднястроўскага ўрэгуляваньня й адкрыцьцё офіса NATO ў сталіцы Малдовы можа нэгатыўна паўплываць на дынаміку разьвіцьця адносінаў паміж Кішынёвам і Ціраспалем”, - гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

Надоечы прэм'ер-міністaр Малдовы Павел Філіп паведаміў, што адкрыцьцё прадстаўніцтва арганізацыі можа адбудуцца ўжо летам гэтага году. Ён лічыць, што Малдове неабходна нарошчваць узаемадзеяньне з NATO.

Па канстытуцыі Малдова валодае нейтральным статусам. Паводле апытаньняў, пераважная большасьць грамадзян выказваецца супраць уступленьня краіны ў альянс.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт