Logo Polskiego Radia
Print

Перад самітам у Рыме Польшча выстаўляе патрабаваньні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.03.2017 10:03
Перад вылетам у Рым Бэата Шыдла заявіла, што пастуляты Варшавы ўнесеныя ў Рымскую дэклярацыю, таму Польшча яе падпіша.
Бэата ШыдлаБэата ШыдлаPhoto: PAP/Radek Pietruszka

Перад самітам Эўрапейскага Зьвязу ў Рыме польскі ўрад высоўвае чатыры патрабаваньні. Гэта: захаваньне адзінства Супольнасьці, захаваньне рынкавых свабод, абарончая палітыка, заснаваная на цесным супрацоўніцтве паміж ЭЗ і НАТА, а таксама прыцягненьне ўвагі да ролі парлямэнтаў у рэфармаваньні Супольнасьці.

У выпадку адмовы прыняць да ўвагі гэтыя чаканьні, прэмʼер-міністар Бэата Шыдла раней заяўляла, што не падпіша Рымскай дэклярацыі – дакумэнту, які падводзіць вынікі 60 гадоў з моманту падпісаньня Рымскай дамовы і павінен вызначыць кірунак разьвіцьця Эўрапейскага Зьвязу пасьля брэксіта.

Адгак перад адлётам у Рым Шыдла заявіла, што пастуляты Варшавы ўнесеныя ў Рымскую дэклярацыю, таму Польшча яе падпіша.

Польскі пастулят аб захаваньні інстытуцыйнага адзінства Эўрапейскага Зьвязу, зьвязаны з галасамі аб неабходнасьці стварыць Эўропу «розных хуткасьцяў».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт