Адпраў паштоўку салідарнасьці з затрыманымі „недармаедамі”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.03.2017 08:11
Прыняць удзел у акцыі салідарнасьці з затрыманымі заахвочваюць беларускія праваабаронцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain
15 сакавіка ў Менску да й пасьля правядзеньня санкцыянаванай акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 было груба затрымана больш за 50 мірных дэманстрантаў людзьмі ў цывільным.
На працягу наступных дзён адбыліся суды над усімі затрыманымі, якія адправілі актывістаў і выпадковых людзей за краты на тэрмін ад 3 да 15 сутак.
Цяпер большасьць затрыманых 15 сакавіка ўтрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама. Частка асуджаных на суткі - у ізалятары часовага ўтрыманьня, які знаходзіцца побач, але яны таксама замацаваныя за ЦІПам.
„Цяпер самы час праявіць салідарнасьць і адпраўляць адміністрацыйна арыштаваным лісты й паштоўкі”, - заахвочваюць праваабаронцы.
Для гэта трэба абраць адрасата са сьпісу й адправіць пасланьне па адрасе: 1-й пер. Акрэсіна, 36, г.Мінск, 220089 + Прозьвішча, імя затрыманай/затрыманага.
Памятаеце, што ўсе адпраўленьня вычытвае цэнзура, таму не пішыце нічога лішняга. Уручэньне карэспандэнцыі адбываецца на працягу трох дзён з моманту атрыманьня Цэнтрам ізаляцыі правапарушальнікаў.
spring96.org/аз