Эўрапарлямэнт пакараў дэпутата ад Польшчы за выказваньне пра жанчын
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.03.2017 18:52
Корвін-Мікэ прыпынены ў абавязках дэпутата на 10 дзён і на месяц пазбаўлены большай часткі зарплаты.
Януш Корвін-МікэPAP/Radek Pietruszka
Дэпутат ад Польшчы, прадстаўнік кансэрватыўна-лібэральнай плыні Януш Корвін-Мікэ (Janusz Korwin-Mikke) пакараны за абразьлівае выказваньне пра жанчын. Пра гэта паведаміў старшыня Эўрапейскага парлямэнту Антоніё Таяні (Antonio Tajani).
Януш Корвін-Мікэ прыпынены ў абавязках дэпутата на 10 дзён, а таксама на месяц пазбаўлены большай часткі зарплаты. Акрамя таго, цягам году яму забаронена быць прадстаўніком Эўрапарлямэнту ў зьнешніх кантактах: быць членам дэлегацый, прымаць удзел у канфэрэнцыях і міжнародных мерапрыемствах.
1 сакавіка падчас дэбатаў у Эўрапарлямэнце, прысьвечаных розьніцам у зарплатах мужчын і жанчын, Корвін-Мікэ сказаў, што жанчыны павінны зарабляць менш, таму што «яны слабейшыя, меншыя й менш разумныя».
вс