Расея ня хоча быць залежнай ад тарыфаў Беларускай чыгункі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.03.2017 09:17
З гэтай мэтай пабудуе тры новыя паромы, якія зьвяжуць Калінінградзкую вобласьць і астатнюю тэрыторыі РФ.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com
Расея ня хоча быць залежнай ад тарыфаў Беларускай чыгункі, а таксама чыгункі Летувы. З гэтай мэтай пабудуе тры новыя паромы, якія зьвяжуць Калінінградзкую вобласьць і астатнюю расейскую тэрыторыю, піша газэта „Коммерсант”.
Два паромы на лініі Балтыйск-Усьць-Луга дзейнічаюць з 2006 году. Іх сьпішуць, а на зьмену прыйдуць новыя паромы, рашэньне пра іх будаўніцтва было прынятае вясной мінулага году. Іх агульны кошт ацэньваецца ў 11 млрд расейскіх рублёў (больш за 180 млн даляраў). Плянуецца, што будаўніцтва пачнецца ў 2017 годзе.
Кіраўнік „Infoline-Аналітыкі” Міхаіл Бурмістраў кажа, што праект будаўніцтва паромаў, хутчэй, „стратэгічны”. Транспартнай і энэргетычнай бясьпецы Калінінградзкай вобласьці ва ўмовах пагаршэньня адносін з краінамі Эўропы надаецца ўсё большая ўвага. Без дзяржпадтрымкі акупнасьць новых паромаў не дасягаецца, адзначае экспэрт.
euroradio.fm/аз