Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня ПА АБСЭ наведае Беларусь 15-17 сакавіка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2017 07:16
У час гэтага візыту будзе абмяркоўвацца падрыхтоўка дa 26-й штогадовай сэсіі ПА АБСЭ, якая адбудзецца ў Менску.
Photo: OSCE Parliamentary Assembly/flickr.com/Commercial use allowed

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) Крысьцін Мутонен плянуе наведаць Беларусь 15-17 сакавіка. Аб гэтым паведаміў журналістам намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук. У час гэтага візыту плянуецца падпісаньне пагадненьня паміж Нацыянальным сходам Беларусі й ПА АБСЭ аб правядзеньні ў Менску 26-й штогадовай сэсіі.

Баляслаў Пірштук нагадаў, што ў Беларусі створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы сэсіі, якога ўзначаліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Першае паседжaньне аргкамітэта заплянаванае на 1 сакавіка.

У цэлым плянуецца насычаная праграма, якая ўключае паседжaньне пастаяннага камітэта ПА АБСЭ і агульных камітэтаў ПА АБСЭ па палітычных пытаньнях і бясьпецы; па эканамічных пытаньнях, навуцы, тэхналёгіі й навакольным асяродзьдзі; па дэмакратыі, правах чалавека й гуманітарных пытаньнях.

Прадугледжваецца правядзеньне пленарнага паседжaньня, а таксама афіцыйных прыёмаў. Акрамя таго, для замежных гасьцей падрыхтавана культурная праграма, напрыклад, наведваньне музэя гісторыі Вялікай Айчынная вайны, Міра й Нясьвіжа, аглядныя экскурсіі па сталіцы.

„Для нас вельмі важна, каб гэта мерапрыемства прайшло на высокім узроўні”, - сказаў Баляслаў Пірштук.

Як паведамлялася, летняя сэсія ПА АБСЭ пройдзе ў Менску 5-9 ліпеня. 25-я сэсія ПА АБСЭ праходзіла ў пачатку ліпеня 2016 году ў Тбілісі (Грузія).

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт