Logo Polskiego Radia
Print

700 млн фунтаў на супрацьстаяньне “русізацыі” інфармацыйнай прасторы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.02.2017 19:02
Лёндан павялічвае дапамогу краінам, якія знаходзяцца альбо могуць трапіць пад уплыў расейскай прапаганды.
Брытанскія фунты стэрлінгаў Брытанскія фунты стэрлінгаў pixabay.com/Public Domain CC0

Вялікабрытанія павялічвае бюджэт дапамогі сваім саюзьнікам да 700 млн фунтаў стэрлінгаў. Грошы будуць накіраваныя на дапамогу дзяржавам, якія знаходзяцца альбо могуць трапіць пад уплыў расейскай прапаганды.

Паводле брытанскага друку, фінансавыя сродкі будуць прызначацца на рознага роду праекты, напрыклад, для краін Балтыі, мэта якіх – супрацьстаяньне “русізацыі” інфармацыйнай прасторы й праца з грамадзянскай супольнасьцю. Акрамя таго, грошы будуць паступаць на змаганьне з кібэрзлачыннасьцю й атакамі хакераў.

Пакуль што Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі не пракамэнтавала згаданае паведамленьне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт