Logo Polskiego Radia
Print

Новы прэзыдэнт Нямеччыны - Франк-Вальтэр Штайнмаер (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.02.2017 15:53
Франк-Вальтэр Штайнмаер заменіць на гэтай пасадзе 77-гадовага Ёахіма Гаўка.
Франк-Вальтэр Штайнмаер на трыбуне БундэстагуФранк-Вальтэр Штайнмаер на трыбуне БундэстагуPAP/EPA/FILIP SINGER

Новым прэзыдэнтам Нямеччыны сёньня, у нядзелю, 12 лютага абраны былы міністар замежных справаў краіны, 61-гадовы Франк-Вальтэр Штайнмаер.
У Нямеччыне прэзыдэнта выбірае Фэдэральны сход – спэцыяльны канстытуцыйны орган, які склікаецца раз у пяць гадоў для выбару галавы дзяржавы. У яго склад уваходзяць дэпутаты Бундэстагу і прадстаўнікі парлямэнтаў 16-і фэдэральных земляў.

У падтрымку Штайнмаера выказаўся 931 дэпутат Бундэстага й дэлегат зямельных парлямэнтаў, 103 чалавекі ўстрымаліся.

Франк-Вальтэр Штайнмаер быў адзіным кандыдатам ад блёка Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу, Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу й Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. Ён набраў абсалютную большасьць галасоў ужо ў першым туры.

На 19 сакавіка заплянаваная цырымонія інаўгурацыі новага прэзыдэнта. Штайнмаер заменіць на гэтай пасадзе 77-гадовага Ёахіма Гаўка.
У Нямеччыне фэдэральны прэзыдэнт выконвае перш за ўсё прадстаўнічую функцыю.

вс

Фэдэральны
Фэдэральны канцлер Ангела Мэркель віншуе Шмайнмаера з абраньнем на пасаду галавы дзяржавы/PAP/EPA/CARSTEN KOALL

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт