Logo Polskiego Radia
Print

У ЭЗ занепакоены сытуацыяй у Данбасе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2017 08:11
Фэдэрыка Магерыні: Эўрапейскі Зьвяз працягне падтрымліваць Украіну.
Украінскія ваеннаслужачыя на Данбасе, люты 2017 годуУкраінскія ваеннаслужачыя на Данбасе, люты 2017 годуPAP/EPA/SERGEY VAGANOV

Эўразьвяз занепакоены сытуацыяй на ўсходзе Украіны. Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па пытаньнях зьнешняй палітыкі й бясьпекі Фэдэрыка Магерыні.

«Сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны ў апошнія дні была нагодай для нашай надзвычайнай занепакоенасьці. Калі мы заклікаем да поўнага выкананьня Менскіх пагадненьняў, мы зноў пацьвярджаем чаканьні, што сутыкненьні спыняцца, і эфэктыўна пачнецца працэс мірнага ўрэгуляваньня», – сказала яна.

Паводле словаў Магерыні, Эўразьвязу працягне падтрымліваць Украіну.

«ЭЗ будзе працягваць падтрымліваць Украіну, засяродзіўшы сваю ўвагу непасрэдна на прадастаўленьні паслуг насельніцтву. Мы хочам забясьпечыць паляпшэньне для народа ўмоў і становішча ў краіне. Гэта таксама патрабуе лепшай сытуацыі ў галіне бясьпекі», – адзначыла яна.

Акрамя таго, Магерыні паведаміла, што ўдзельнікі сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу ў Брусэлі выказалі гатоўнасьць актыўна падтрымліваць працу калегаў у рамках «нармандзкага фармату» й Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ). Так, бакі абмеркавалі падтрымку рэформаў ва Ўкраіне, у прыватнасьці, у сацыяльна-эканамічнай сфэры і ў сфэры барацьбы з карупцыяй, якую ў ЭЗ лічаць ключавым момантам.

Адзначым, 5 лютага гэтага году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у тэлефоннай размове абмеркавалі варыянты мірнага вырашэньня канфлікту ва Ўкраіне.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт