ХСС падтрымаў кандыдатуру Ангелы Мэркель на пасаду канцлера
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.02.2017 14:33
Кааліцыйныя партнэры ХСС і ХДС спрачаюцца на конт міграцыйнай палітыкі Нямеччыны.
PAP/EPA/CARSTEN KOALL
Хрысьціянска-сацыяльны саюз у Баварыі (Christlich-Soziale Union in Bayern, CSU) падтрымаў кандыдатуру Ангелы Мэркель на пасаду канцлера. Такім чынам быў вырашаны канфлікт, які на працягу некалькіх месяцаў працягваўся паміж кааліцыйнымі партнэрамі.
Хрысьціянска-сацыяльны саюз у Баварыі, гэта натуральны партнэр па кааліцыі Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Германіі (Christlich Demokratische Union Deutschlands, CDU) Ангелы Мэркель. У Бундэстагу абедзьве партыі стварыць нават сумесную парлямэнцкую фракцыю. Аднак цягам апошніх месяцаў яны рэзка спрачаліся на конт міграцыйнай палітыкі краіны.
І хоць спрэчка не была вырашана, то абедзьве партыі разумеюць, што сваркі аслабляюць іх палітычную пазыцыю ў краіне. Таму Хрысьціянска-сацыяльны саюз у Баварыі ў рэшце рэшт вырашыў падтрымаць кандыдатуру Ангелы Мэркель на чарговы тэрмін паўнамоцтваў канцлера.
Нагадаем, парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне адбудуцца 24 верасьня.
аз