Logo Polskiego Radia
Print

Авіябаза ў Ласку будзе пашыраная

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2017 10:19
На час будаўнічых работ Ф16 „пераселяцца” на базу ў Кшэсінах.
Photo:Łukasz Golowanow, Konflikty.pl/pl.wikipedia.org

Зьнішчальнікі F16 з авіябазы ў Ласку (Łasko) у Заходнепаморскім ваяводзтве, цягам некалькіх бліжэйшых месяцаў будуць знаходзіцца на базе ў Кшэсінах (Krzesiny) ля Познані. Гэта зьвязанае перабудовай ваеннага аэрадрома ў Ласку.

Камандуючы 32-ой базы тактычнай авіяцыі ў Ласку палкоўнік Рафал Задэнцкі (Rafał Zadencki) кажа, што ў рамках рамонтных працаў падоўжананая будзе ўлётна-пасадачная паласа, таксама ўзьнікнуць дадатковыя стаянкі для паветраных суднаў. Пачатак інвэстыцыі заплянаваны на 1 красавіка. Заканчэньне – у залежнасьці ад ходу работ.

Камандаваньне авіябазы ў Ласку запэўнівае, што часовае „перасяленьне” зьнішчальнікаў не паўплывае на бясьпеку польскай паветранай прасторы. Падрыхтоўка й вучэньні пілётаў будуць праводзіцца з той жа інтэнсіўнасьцю, як і раней.

Разбудова авіябазы ў Ласку неабходная з-за прысутнасьці саюзьніцкіх войскаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт