Logo Polskiego Radia
Print

Антоніё Таяні стаў новым старшынём Эўрапейскага парлямэнту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.01.2017 09:31
"Я буду старшынём, які паважае ўсіх чальцаў Эўрапарлямэнту і ўсе фракцыі", - заявіў новы старшыня.
PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Кандыдат хрысьціянскіх дэмакратаў выйграў у спаборніцтве з кандыдатам сацыялістаў, таксама італьянцам Джані Пітэлу ў чацьвёртым туры галасаваньня. Антоніё Таяні зойме на гэтым месцы Марціна Шульца, які вырашыў вярнуцца ў Нямеччыну і заняцца ўнутранай палітыкай. Немец працамі Эўрапарлямэнту кіраваў пяць гадоў.

«Я буду старшынём, які паважае ўсіх чальцаў Эўрапарлямэнту і ўсе фракцыі. Сёньня пачынаецца новая эпоха», – заявіў новы старшыня адразу пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў.

Выбар Антоніё Таяні быў магчымым, паколькі апрача хрысьціянскіх дэмакратаў, да якіх належыць Таяні, яго кандыдатуру падтрымалі лібэралы і фракцыя кансэрватараў. Такім чынам у Эўрапарлямэнце ўтварылася новая кааліцыя – хадэкаў, лібэралаў і кансэрватараў. Кансэрватары апошнім часам знаходзіліся на другім пляне. Кааліцыя дае ім шанец выйсьці з ізаляцыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт