Працэсіі Трох каралёў адбыліся ў 500 польскіх гарадках (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.01.2017 15:51
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўдзельнічаў у працэсіі ў гарадку Цешын на поўдні Польшчы.
Photo: PAP/Jacek Turczyk
Прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкай адзначылі сьвята Трох каралёў у Цешыне (Cieszyn) на поўдні Польшчы.
Photo: PAP/Andrzej Grygiel
Прэзыдэнцкая пара прыняла ўдзел у Сьвятой імшы, а пазьней у Працэсіі Трох каралёў па вуліцах Цешына.
Нагадаем, сёлета Працэсіі Трох каралёў праходзілі пад дэвізам „Мір і дабрыня”. Сьвяточныя шэсьці былі заплянаваныя ў 500 гарадках па ўсяе Польшчы.
Photo: PAP/Jacek Turczyk
Найбуйнейшае, якое ачоліў Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч (Kazimierz Nycz), адбылося ў Варшаве.
Photo: PAP/Jacek Turczyk
Працэсія пачалася, а поўдні на Замкавым пляцы й закончылася на Пляцы Пілсудскага супольным сьпяваньнем калядак.
аз