105-гадовы француз праехаў 22,5 км па трэку за адну гадзіну (ФОТА+ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.01.2017 17:29
Найстарэйшы раварыст лічыць, што каб хутка не старэць, проста ня трэба сыходзіць на пэнсію.
Француз Рабэр Маршан (Robert Marchand) устанавіў рэкорд у сваёй узроставай катэгорыі, праехаўшы 22,5 км па трэку францускага нацыянальнага веладрома за адну гадзіну. Цяпер Маршан – чэмпіён сярод веласіпэдыстаў, якому больш за 105 гадоў.
Паводле Маршана, нават у 105 гадоў чалавек яшчэ можа катацца на веласіпедзе.
Найстарэйшы раварыст лічыць, што каб хутка не старэць, проста ня трэба сыходзіць на пэнсію.
На пытаньне журналістаў аб тым, як яму ўдаецца ў сваім узросьце заставацца ў добрай фізычнай форме, пажылы мужчына адказаў, што галоўнае – гэта правільнае харчаваньне.
Рабэр Маршан мае свайго трэнэра й знаходзіцца пад апекай Францускага саюзу роварнага спорту.
вс
фота: PAP/EPA/YOAN VALAT