Logo Polskiego Radia
Print

Украіна адрэагавала на заяву Ле Пэн наконт Крыма

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.01.2017 11:24
На думку ўкраінскага МЗС, францускі палітык паўтарае тэзіс расейскай прапаганды.
Photo: skhakirov/flickr.com/Commercial use allowed

Украінскі МЗС пратэстуе супраць выказваньня Марын Ле Пэн па справе Крыма. Нагадаем, кандыдатка ў прэзыдэнты Францыі, лідарка партыі „Нацыянальны фронт” заявіла ў інтэрвію тэлеканалу BFMTV, што разглядае расейскую акупацыю паўвыспы як законную.

На думку ўкраінскага МЗС, францускі палітык паўтарае тэзіс расейскай прапаганды.

У сваёй заяве МЗС Украіны нагадае, што агрэсію на Ўкраіну й анэксію Крыма асудзілі ўсе цывілізаваныя краіны, а Марын Ле Пэн, паўтараючы прапаганду Крамля, падрывае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны й ігнаруе прынцыпы міжнароднага права.

Паводле ўкраінскага боку, заявы францускага палітыка парушаюць заканадаўства Ўкраіны й сустрэнуцца з адпаведнымі наступствамі, то бок забаронай уезду ва Ўкраіну.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт