Узровень галечы сярод дзяцей скараціўся ўдвая
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.01.2017 11:00
Рост дабрабыту адбыўся дзякуючы праграме "500+"
Foto: pixabay.com
Дзякуючы праграме «500+» узровень галечы ў Польшчы сёлета скараціўся ў два разы ў параўнаньні з 2015 г.
Пра гэта паведаміў намесьнік міністра па справах сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швэд.
Падтрымка семʼям з праграмы «500+» была аказана 3,79 мільёнам дзяцей, або 55% усіх дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў у Польшчы. Польскія семʼі атрымалі больш за 15 мільярдаў злотых дапамогі. Станіслаў Швэд адзначыў, што не спраўдзіліся перасьцярогі, што семʼі змарнуюць атрыманыя сродкі.
Паводле дасьледаваньняў сацыёлягаў, палякі ў першую чаргу прызначылі атрыманыя сродкі на адзежу (31%, абутак (29%), падарожжы, кнігі ды адукацыйныя матэрыялы (22%).
ПР/юл