Моцны вецер у Польшчы: пацярпелі 2 асобы
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
27.12.2016 14:27
Непагадзь не сьціхае над усёй тэрыторыяй краіны. Парывы ветру дасягаюць 110 км на гадзіну.
Фота: PAP/Marcin BieleckiPAP/Marcin Bielecki
Больш за 1200 разоў за апошнія суткі польскія ратаўнікі выяжджалі на ліквідацыю наступстваў моцнага ветру. Больш за ўсё ад непагадзі пацярпела паўночна-заходняя частка краіны. Дзьве асобы атрымалі раненьні.
Моцны вецер зрываў дахі дамоў, а зламаныя галіны дрэваў блякавалі дарогі і чыгуначныя лініі. З-за пашкоджаньня лініяў электраперадачы 100 тысячаў дамоў былі пазбаўленыя сьвятла. Ўначы парывы ветру дасягалі 110 кілямэтраў на гадзіну. Мэтэаролягі заяўляюць, што бура аслабне толькі ўвечары ў аўторак.
IAR/ап