Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін: Расея пакуль ня верне Польшчы абломкаў Ту-154М

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.12.2016 12:45
Расейскі прэзыдэнт заявіў пра гэта падчас штогадовай прэс-канфэрэнцыі ў Маскве.
PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Расея ў бліжэйшым часе ня верне Польшчы абломкаў польскага прэзыдэнцкага Ту-154М, які пацярпеў крушэньне пад Смаленскам. Пра гэта падчас традыцыйнай прэс-канфэрэнцыі ў Маскве заявіў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.

Паводле лідара Расеі, абломкі самалёту па-ранейшаму неабходная сьледчым, якія расьсьледуюць прычыны авіякатастрофы.

Уладзімір Пуцін заклікаў, каб не палітызаваць трагедыі, якая адбылася 10 красавіка 2010 году.

Нагадаем, у авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі ўсе ўдзельнікі польскай дэлегацыі, у тым ліку, тагачасны прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі й яго жонка Марыя.

Палякі накіроўвалiся ў Катынь на ўрачыстасьці з нагоды 70-й гадавіны забойства польскіх афіцэраў, якое было зьдзейсьнена функцыянэрамі НКВД.

Да гэтай пары расейскі бок ня хоча вярнуць палякам абломкаў самалёта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт