Бэата Шыдла: У будучым годзе ўрад засяродзіцца на эканоміцы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.12.2016 12:12
Кіраўнічка польскага ўраду падкрэсьліла, што эканамічная сытуацыя Польшчы стабільная.
Photo: PAP/Paweł Supernak
Прэм’ер Бэата Шыдла лічыць, што цяперашняя палітычная спрэчка павінна мець канструктыўны характар і прычыніцца да ўвядзеньня новых рашэньняў. Кіраўнічка польскага ўраду падкрэсьліла, што эканамічная сытуацыя Польшчы стабільная.
На сумеснай прэс-канфэрэнцыі са сьпікерамі Сэйму й Сэнату, а таксама старшынём кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраславам Качыньскім, Бэата Шыдла падкрэсьліла, што Польшча й палякі чакаюць дыялёгу, асабліва цяпер, перад Калядамі.
Яна адзначыла, што цяперашняя палітычная спрэчка павінна закончыцца прапановамі праектаў, у тым ліку праектаў адпаведных законаў.
Бэата Шыдла дадала, што ў наступным годзе ўрад засяродзіцца на эканамічных пытаньнях, у першую чаргу на рэалізацыі пляну віцэ-прэм’ера, міністра разьвіцьця й фінансаў Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki).
аз