Яна Карскага пасьмяротна павысілі да званьня брыгаднага генэрала (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.12.2016 15:49
                    
                                 
                
                
                    Падчас вайны Ян Карскі быў прадстаўніком польскай падпольнай дзяржавы на Захадзе.
                
                
                    
                        
Photo: PAP/Marcin Obara
                     
                
                
                
               
                
                          Прэзыдэнт Польшчы пасьмяротна павысіў да званьня брыгаднага генэрала Яна Карскага. Падчас цырымоніі, якая адбылася ў Прэзыдэнцкім палацы, Анджэй Дуда падкрэсьліў, што Ян Карскі быў вялікім чалавекам і вялікім палякам.
У цырымоніі прынялі ўдзел сваякі Карскага, а таксама амбасадары ЗША й Ізраіля.
PAP/Marcin Obara
 
 
Падчас Другой сусьветнай вайны Ян Карскі быў прадстаўніком польскай падпольнай дзяржавы на Захадзе. Ён быў першым, хто паведаміў на Захадзе пра генацыд габрэяў у акупаванай гітлераўцамі Польшчы.  У 1943 годзе гэтую інфармацыю ён асабіста перадаў прэзыдэнту ЗША Франкліну Рузвэльту.
Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны Ян Карскі пасяліўся ў Злучаных Штатах Амэрыкі. У Джорджтаўнскім унівэрсытэце ў Вашынгтоне ён закончыў факультэт філязофіі й выкладаў гісторыю дыпляматыі.
PAP/Marcin Obara
 
 
Ян Карскі быў узнагароджаны вышэйшай польскай узнагародай - Ордэнам Белага Арла, а таксама амэрыканскім мэдалём Эйзэнхаўэра. У 1982 годзе атрымаў званьне „Праведніка народаў сьвету” й ганаровае грамадзянства Ізраіля.
Апрача таго, пасьмяротна быў узнагароджаны Прэзыдэнцкім мэдалём свабоды - вышэйшай грамадзянскай узнагародай ЗША.
аз