Logo Polskiego Radia
Print

Войскі тэрытарыяльнай абароны атрымаюць дроны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.12.2016 09:21
Мінабароны купіць БЛА ў вытворцаў, якія супрацуюць з Польскай ваенна-прамысловай кампаніяў.
Photo: PAP/Radek Pietruszka

7 сьнежня міністар нацыянальнай абароны падпіша дамову пра закупку бесьпілётных лятальных апаратаў для Войскаў тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Барталамей Місевіч (Bartłomiej Misiewicz).

Ён сказаў, што ў наступным годзе армія купіць каля тысячы дронаў. Такім чынам ён абверг чуткі пра тое, што міністэрства плянуе адмовіцца ад гэткай пакупкі.

„Абсталяваньне польскай арміі бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі - гэта задача Міністэрства нацыянальнай абароны й прадпрыемстваў польскага ваеннага комплексу”, - сказаў Місевіч.

Першая тысяча набытых дронаў паступіць у апэратыўня войскі і войскі тэрытарыяльнай абароны.

Ведамства нацыянальнай абароны плянуе купіць бесьпілётныя лятальныя апараты ў вытворцаў, якія супрацоўнічаюць з Польскай ваенна-прамысловай кампаніяй (Polska Grupa Zbrojeniowa).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт