На мяжы зь Летувой на выезд стаяць амаль 700 фураў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.11.2016 07:58
Увечары ў нядзелю, 27 лістапада, у чарзе было амаль 750 машынаў.
flickr.com/tomasz przechlewski
На мяжы зь Летувой працягваюць стаяць вялізныя чэргі грузавых аўтамабіляў на выезд зь Беларусі. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, паводле стану на 8-ю гадзіну раніцы ў панядзелак, 28 лістапада, у чарзе было крыху менш за 700 аўтамабіляў.
У Катлоўцы ў чарзе стаялі 130 фураў, у Беняконях — 131, у Прывалцы — 110. Найбольшая чарга ўтварылася ў пункце пропуску "Каменны Лог": тут у чарзе стаялі 310 аўтамабіляў.
Увечары ў нядзелю ў чарзе было амаль 750 машынаў.
эўрарадыё/вс
здымак мае ілюстрацыйны характар