Logo Polskiego Radia
Print

Войска Польскае плянуе закупіць тысячы дронаў (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.11.2016 15:09
У Ваенна-тэхнічным інстытуце ўзбраеньня паказалі БЛА польскай вытворчасьці: ад дронаў-шпіёнаў па тактычныя апараты.

Войска Польскае плянуе закупіць тысячы бесьпілётных лятаючых апаратаў (БЛА). Пра гэта паведаміў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч. Дроны будуць накіраваныя перш за ўсё ў часьці Войск тэрытарыяльнай абароны, якія ствараюцца, а таксама ў войскі хуткага рэагаваньня.

Антоні Мацярэвіч прыняў удзел у прэзэнтацыі дронаў польскай вытворчасьці ў Зялёнцы – горадзе-спадарожніку Варшавы, – у Ваенна-тэхнічным інстытуце ўзбраеньня.

На прэзэнтацыі былі паказаныя розныя БЛА, для прыкладу, дроны-шпіёны памерам з баскетбольны мяч і тактычныя дроны кароткага радыюсу дзеяньня. Асаблівую ўвагу вайскоўцы, журналісты ды госьці мерапрыемства зьвярталі на баявы дрон «Лось» (Łoś), распрацаваны фірмай WB Electronics – польскім лідарам у галіне ваеннай электронікі й бесьпілётнай авіяцыі. Размах яго крыла складае 6,5 мэтра, апарат можа быць узброены двума ракетамі агульнай вагой да 55 кг.

Войска Польскае выкарыстоўвае дроны ўжо працяглы час. Для прыкладу, БЛА нясьлі службу ў Афганістане, а таксама ахоўвалі паветраную прастору над Варшавай падчас саміту NATO ў ліпені бягучага году.

вс

фота: PAP/Tomasz Gzell

/

/

/

/

/

/

/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт