Пётр Парашэнка прадоўжыў санкцыі супраць Расеі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.10.2016 10:07
У санкцыйным сьпісе - Дзьмітрый Рагозін, Валянціна Мацьвіенка і Ўладзімір Жырыноўскі.
youtube.com/screen
З 31 кастрычніка ўступіў у сілу ўказ прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, які прадаўжае на год уведзеныя раней санкцыі супраць Расеі. Таксама ўведзены шэраг дадатковых абмежаваньняў супраць некаторых юрыдычных і фізычных асоб.
Сярод грамадзян Расеі, супраць якіх уведзеныя дадатковыя пэрсанальныя санкцыі (забарона на ўезд на тэрыторыю Ўкраіны, блякаваньне актываў, прыпыненьне фінансавых апэрацый), ёсьць, у прыватнасьці, віцэ-прэм'ер Дзьмітрый Рагозін, старшыня Савета Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка й дэпутат Дзярждумы Ўладзімір Жырыноўскі.
Санкцыі закранаюць заснавальнікаў шэрагу расейскіх банкаў як і самыя банкі. Гэта, для прыкладу, "Темпбанк", "Финансовый стандарт", "Агроинкомбанк", "Северный кредит", "Генбанк", "Фиа-Банк", "БайкалБанк" і інш.
Пад санкцыі падпалі высокапастаўленыя чыноўнікі й дэпутаты Крыму й Севастопаля ды дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў паўвострава, а таксама самаабвешчаных сэпаратысцкіх Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік.
вс