Logo Polskiego Radia
Print

Шыдла: Я ня чула, каб Туск думаў аб рэфармаваньні ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2016 12:06
„Чарговыя крызысы патрабуюць вельмі адназначнага й рашучага кіраўніцтва ў ЭЗ”, - сказаў прэм’ер Польшчы.
Photo: PAP/Radek Pietruszka

„Чалавек, які ачольвае Эўрапейскую раду, павінен бачыць неабходнасьць рэфармаваньня ЭЗ”, - заявіла прэм'ер Бэата Шыдла падчас прэс-канфэрэнцыі на заканчэньне саміту ў Брусэлі. Яна сказала, што пакуль ня чула пра тое, каб цяперашні кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск думаў аб рэфармаваньні Эўразьвязу.

„ЭЗ на дадзены момант стаіць перад абліччам важных выклікаў. Чарговыя крызысы патрабуюць адназначнага й рашучага кіраўніцтва. Трэба выразна сказаць, што ЭЗ патрэбныя сур'ёзныя рэформы”, - заявіла кіраўнічка польскага ўраду.

Нагадаем, тэрмін паўнамоцтваў Дональда Туска на пасадзе кіраўніка Эўрапейскай рады заканчваецца ў траўні 2017 году. Можна яго падоўжыць на наступныя 2,5 гoду, але гэта патрабуе згоды кваліфікаванай большасьці лідараў ЭЗ.

Тым часам узьніклі сумневы на конт таго, ці ўрад у Варшаве падтрымае кандыдатуру былога польскага прэм'ер-міністра. Пра гэта ў інтэрвію газэце „Polska The Times” намякнуў старшыня кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт