Менск пазбаўляецца прадпрыемстваў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
21.10.2016 11:54
Улады горада кажуць пра неабходнасьць вынасу прамысловых вытворчасьцей з цэнтра.
Foto: Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
Гэта вынікае з новага генэральнага пляну Менска.
Вынас вытворчасьцей з цэнтру названа дзяржаўнай задачы. Маўляў горадабудаўнічая каштоўнасьць цэнтральнай часткі беларускай сталіцы у два разы вышэйшая за пэрыфэрыйныя раёны, што не дазваляе гэтую тэрыторыю выкарыстоўваць неэфэктыўна. Ва ўсіх краінах сьвету прадпрыемствы самі сыходзяць з цэнтра, паколькі ім выстаўляюцца высокія патрабаваньні па паказчыках шуму, вібрацыі, стане паветра, зазначаюць у Менгарвыканкаме.
У зьвязку з гэтым менскія ўлады склалі сьпіс прадпрыемстваў, якія лічаць недарэчнымі для горада. Цяпер вядуцца пошукі для іх новых пляцовак. Разглядаецца варыянт пераносу вытворчасьці з цэнтру Менска ў гарады-спадарожнікі.
Аднак дадзены працэс затрымаўся на стадыі пазначэньня патэнцыйных магчымасьцяў перадысьлякацыі некаторых аб'ектаў.
Менскія ўлады тлумачаць гэта тым, што заканадаўства мяняцца пэрманэнтна, трэба рабіць разьлікі па кожным прадпрыемстве.
Паводле Белта/Наша Ніва/юл