У Польшчы легалізуюць мэдычную марыхуану
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.10.2016 16:20
Сёньня пытаньне лекавага канабісу разглядае камісія аховы здароўя Сэйму Польшчы.
pixabay.com/Public Domain CC0
Кіруючая ў Польшчы кансэрватыўная партыя «Права й справядлівасьць» прыхільна ставіцца да продажу ў аптэках лекавай марыхуаны й лекаў на яе базе. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар партыйнай парлямэнцкай фракцыі Бэата Мазурэк.
Сёньня пытаньне лекавага канабісу разглядае камісія аховы здароўя Сэйму Польшчы.
Пры гэтым Бэата Мазурэк падкрэсьліла, што пытаньне вырошчваньня мэдыцынскай марыхуаны прыватнымі асобамі й арганізацыямі не разглядаецца. Паводле дэпутаткі, яе партыя пастараецца як мага хутчэй прыняць адпаведны закон.
Мэдыцынскі канабіс выкарыстоўваецца пры лячэньні хвароб або лагоджаньні іх сымптомаў. Для прыкладу, марыхуана выкарыстоўваецца ад млоснасьці пры хіміятэрапіі, для паляпшэньня апэтыту ў хворых СНІДам, а таксама супраць хранічных боляў і цягліцавых спазмаў, валодае проціпухлінным дзеяньнем. Мэдыцынскую марыхуану кураць альбо прымаюць сродкі на яе базе.
На мэдыцынскім рынку даступныя сынтэтычныя канабіноіды, у частцы краін – натуральнае зельле альбо прэпараты зь яго. Рэкрэацыйнае выкарыстаньне марыхуаны забароненае ў большасьці краін.
вс