Logo Polskiego Radia
Print

Барак Абамана нагадаў пра Казімера Пуласкага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.10.2016 15:31
11 кастрычніка амэрыканцы адзначаюць дзень памяці паляка – героя ЗША.
PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Прэзыдэнт Барак Абама ў заяве, якую выдаў Белы дом, нагадаў пра заслугі генэрала Казімера Пуласкага ў ЗША.

11 кастрычніка амэрыканцы адзначаюць дзень памяці паляка – героя вайны за незалежнасьць ЗША.

„Два стагодзьдзі таму, польскі эмігрант Казімер Пуласкі пераадолеў акіян, каб абараняць маладую дзяржаву. Хутка павышаны да званьня брыгаднага генэрала Кантынэнтальнай арміі, ён рэфармаваў нашую кавалерыю, выратаваў жыцьцё Джорджа Вашынгтона й дапамог абараніць нашу незалежнасьць”, - напісаў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Барак Абама дадаў, што польская абшчына ў ЗША з гонарам адзначае памяць Пуласкага, а ейныя прадстаўнікі, якія служаць у амэрыканскай арміі, дапамагаюць абараняць каштоўнасьці, за якія Пуласкі змагаўся больш за два стагодзьдзі таму.

Казімер Пуласкі лічыцца ў ЗША стваральнікам амэрыканскай кавалерыі. Ён зьяўляецца нацыянальным героем. У 1929 годзе Сэнат ЗША абвясьціў 11 кастрычніка Днём памяці генэрала Пуласкага. 6 лістапада 2009 прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў дэкрэт, паводле якога генэрал пасьмяротна атрымаў ганаровае грамадзянства ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт