Урад рыхтуе падтрымку сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.10.2016 15:37
                    
                                 
                
                
                    Шыдла: Праект закона аб падтрымцы будзе гатовы да канца бягучага месяца.
                
                
                    
                        
Photo: PAP/Paweł Supernak
                     
                
                
                
               
                
                          „Праграма падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі, будзе распрацаваная ў Міністэрстве па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі па ўзгадненьні з Міністэрствамі фінансаў і аховы здароўя”, - заявіла кіраўнічка Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska).
Нагадаем, у чацьвер Сэйм адхіліў грамадзянскі законапраект камітэту „Стоп абортам”, які прадугледжваў поўную забарона на аборты. У той жа час урад запрапанаваў праграму падтрымкі малазабясьпечаных сем'яў, у тым ліку, тых, дзе выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі.
Прэм’ер Бэата Шыдла (Beata Szydło) прадставіла абавязацельствы ўрада па пытаньні абароны жыцьця. Яна паведаміла пра стварэньне праграмы па падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Паводле кіраўнічкі польскага ўраду, сродкі на фінансаваньне праграмы будуць забясьпечаныя ў бюджэце краіны на 2017 год. Урад плянуе таксама правядзеньне кампаніі па абароне жыцьця з моманту яго зачацьця.
Бэата Шыдла дадала, што праект закона з праграмай падтрымкі будзе прадстаўлены ў  Сэйме да канца бягучага месяца.
аз