Амэрыканцы будуць абараняць Сувальскі калідор
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.10.2016 08:03
У студзені 2017 году ў Ожыш прыбудзе 800 амэрыканскіх жаўнераў.
flickr.com/Maryland National Guard
У гарнізон ля Ожыша (Orzysz) на паўночным усходзе Польшчы прыбудзе амэрыканскі батальён з мэтай абарoны Сувальскага калідора. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў начальнік Ваяводзкага ваеннага штабу ў Ольштыне палкоўнік Анджэй Шчолэк (Andrzej Szczołek).
Месцам дакладнай дысьлякацыі амэрыканскіх жаўнераў можа быць разьмешчаны ў 13 кілямэтрах ад Ожыша гарадок Бэмова Піске (Bemowo Piskie).
Паводле сайту defence24.pl, на пачатку студзеня ў гэты гарадок прыбудзе 800 жаўнераў са Злучаных Штатаў Амэрыкі.
аз