Logo Polskiego Radia
Print

Буйнейшая польская апазыцыйная партыя праводзіць кангрэс

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.10.2016 16:31
На парадку дня - абмеркаваньне новай праграмы й выпрацоўка стратэгіі дзейнасьці на бліжэйшыя гады.
PAP/Adam Warżawa

У горадзе Гданьск адбываецца праграмны кангрэс цэнтра-правай партыі “Грамадзянская плятформа” – найбуйнейшай парлямэнцкай апазыцыйнай сілы ў Польшчы. У ім прымае ўдзел 1,5 тыс. актывістаў палітычнай арганізацыі, экспэртаў і гасьцей з усёй Польшчы.

На парадку дня кангрэса - абмеркаваньне новай праграмы й выпрацоўка стратэгіі дзейнасьці партыі на бліжэйшыя гады. Чакаецца, што партыя прадставіць новую сацыяльна-эканамічную праграму, а таксама пляны заканадаўчых ініцыятыў у розных галінах.

“Грамадзянская плятформа” была заснаваная ў 2001 годзе. У 2007 і 2011 гадах партыя два разы запар перамагла ў парлямэнцкіх выбарах і кіравала краінай у кааліцыі з Польскай сялянскай партыяй. Восеньню 2015 года “Грамадзянская плятформа” прайграла выбары й была вымушаная перайсьці ў апазыцыю, саступіўшы месца палітычнага лідара кансэрватыўнай партыі “Права й справядлівасьць”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт