Папа рымскі Францішак прыбыў у Грузіі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.09.2016 16:35
Мэта візыту Францішка ў Грузію – падтрымка невялікай супольнасьці каталікоў у краіне.
PAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE
Папа рымскі Францішак прыбыў у Грузіі. У Тбілісі падчас выступленьня пантыфік заклікаў да прымірэньня ў сьвеце, якое, паводле яго, зьяўляецца асноўным фундамэнтам міру й бясьпекі.
Францішак пачаў трохдзённы візыт у Грузію, які праходзіць пад лёзунгам “Мір вам”. Сёньняшняя паездка зьяўляецца працягам чэрвеньскага візыту пантыфіка па Каўказе: тады ён наведаў Армэнію.
Падчас выступленьня Папа падкрэсьліў, што Грузія й Армэнія прынялі веру ў Хрыста ў IV стагодзьдзі й таму зьяўляюцца “калыскамі хрысьціянства”.
Мэта візыту Францішка ў Грузію – падтрымка невялікай супольнасьці каталікоў у краіне. Нагадаем, у гэтай каўкаскай дзяржаве пражывае каля 40 тыс. вернікаў рыма-каталіцкай канфэсіі.
вс