Logo Polskiego Radia
Print

Беларуса затрымалі ў Польшчы з абсталяваньнем для танкаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.09.2016 11:35
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы праводзіць расьсьледаваньне.
Służba Celna

Генэратары й стабілізатары напружаньня, якія выкарыстоўваюцца ў ваеннай гусенічнай тэхніцы, затрымалі на пункце пропуску "Баброўнікі" на польска-беларускай мяжы супрацоўнікі Мытнай службы Польшчы.

Падазрэньні інспэктараў выклікалі дзесяць прылад, якія перавозіў у грузавіку 44-гадовы беларус. У выніку праверкі аказалася, што гэта частка ўзбраеньня баявых машын, на перавозку якога неабходна спэцыяльны дазвол. Паколькі ў кіроўцы не было такога дазволу, прылады затрыманыя, паведамілі ў Мытнай службе.

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы праводзіць расьсьледаваньне. Кіроўцу пагражае ад аднаго года да дзесяці гадоў пазбаўленьня свабоды.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт