Акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцягу» прайшла без затрыманьняў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.09.2016 21:32
За акцыяй назіралі міліцыянты ў цывільным, але ня ўмешваліся, затрыманьняў і складаньня пратаколаў не было.
фота: Эўрарадыё
Акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцягу» ў цэнтры Менску прайшла без затрыманьняў. Яна доўжылася прыкладна паўтары гадзіны і да яе далучылася прыкладна паўсотні чалавек. Мерапрыемства, не санкцыянаванае ўладамі, праходзіла на Кастрычніцкай плошчы і было прымеркаванае да 25-х угодкаў зацьвярджэньня бел-чырвога-белага сьцяга і герба «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі.
Ініцыятарамі збору стаў «Малады фронт». Сустаршыня арганізацыі Зьміцер Дашкевіч раздаваў усім ахвотным бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама стужкі з нацыянальным беларускім арнамэнтам. Паводле Радыё Свабода, людзі стаялі ўздоўж праспэкта ад «нулявога кілямэтра» да ўнівэрсама будынку КДБ і размахвалі сьцягамі.
Сярод прысутных былі заўважаныя экс-кандыдат у прэзыдэнты, пісьменьнік Уладзімір Някляеў, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, актывісты Павел Вінаградаў і Алесь Макаеў, а таксама некаторыя іншыя прадстаўнікі апазыцыі.
Паводле БелаПАН, за акцыяй назіралі міліцыянты ў цывільным, але ня ўмешваліся. Затрыманьняў і складаньня пратаколаў на месцы збору не было.
эўрарадыё/вс