Logo Polskiego Radia
Print

На парлямэнцкіх выбарах у Расеі перамагае кіруючая партыя «Адзіная Расея»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.09.2016 21:47
З вынікаў праведзеных экзіт-полаў вынікае, што за яе прагаласавалі 44,7% выбаршчыкаў.
PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

На парлямэнцкіх выбарах у Расеі перамагае кіруючая партыя «Адзіная Расея». З вынікаў праведзеных экзіт-полаў вынікае, што за яе прагаласавалі 44,7% выбаршчыкаў. Акрамя партыі ўлады, у Дзярждуму праходзяць ЛДПР (15,3%), КПРФ (14,9%) і «Справядлівая Расея» (8,1%). Гэта дадзеныя, апублікаваныя Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкага меркаваньня (ВЦИОМ).

Іншыя сацыялягічныя лябараторыі публікуюць вынікі з падобнымі тэндэнцыямі.
Партыя «Яблоко» змагла пераадолець трохпрацэнтны барʼер, які не дае ёй магчымасьці трапіць у Дзярждуму, аднак дазваляе атрымаць дзяржаўнае фінансаваньне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт