Logo Polskiego Radia
Print

У Крыніцы прайшоў Форуму палякаў замежжа

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2016 11:04
Мерапрыемства ўпершыню адбылося ў рамках Эканамічнага форуму.
Photo:PAP/Grzegorz Momot

Роля палякаў замежжа ў фарміраваньні іміджу Польшчы ў сьвеце была адной з галоўных тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас Форуму палякаў замежжа ў Крыніцы-Здруй, на поўдні Польшчы.

Сустрэча прайшла з мэтай зьвярнуць увагу на ролю польскай абшчыны й эмігрантаў у прасоўваньні польскай традыцыі, культуры, гісторыі, бізнэсу, а таксама ў пераадольваньні фальшывых стэрэатыпаў адносна Польшчы.

„Без адпаведнай адукацыі цяжка будзе выхаваць лідараў польскай абшчыны”, - кажа прэс-сакратар польскай меншасьці ў вугорскім парлямэнце Галіна Чуч (Halina Czucz).

Галіна Чуч: Дзеці павінны вывучаць польскую мову, а дзеля гэтага яны павінны мець магчымасьць кантакту з Польшчай. Яны павінны прыязджаць у Польшчы ня толькі на летнія лягеры, але таксама на розныя курсы й заняткі.

Форум палякаў замежжа прайшоў у рамках XXVІ Эканамічнага форуму ў Крыніцы-Здруй, то бок адной з найважнейшых эканамічных сустрэчаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт