Польшча правядзе першы Кангрэс інаватараў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.09.2016 15:40
Пра гэта падчас Эканамічнага форуму ў Крыніцы паведаміла прэм’ер Бэата Шыдла.
Photo:PAP/Grzegorz Momot
Польшча правядзе Кангрэс інаватараў, паведаміла прэм'ер-міністар Бэата Шыдла. Мерапрыемства пройдзе на заканчэньне польскага старшынства ў Вышаградзкай групе.
Кіраўнічка польскага ўраду ўдакладніла, што кангрэс адбудзецца хутчэй за ўсё ў чэрвені наступнага году.
Бэата Шыдла: Мы арганізуем першы кангрэс інавацый і інаватараў. Першае мерапрыемства будзе арганізаванае ў Польшчы. На яго будуць запрошаныя прадстаўнікі з розных куткоў сьвету, хоць асаблівая ўвага будзе зьвернутая на наш рэгіён.
Кіраўнічка польскага ўраду прыняла ўдзел у дзьвюх дэбатах на тэму маладых польскіх кампаніяў. Адныя дэбаты арганізаваў Польскі фонд разьвіцьця, а другія прайшлі на стэндзе кампаніі „Google” ў Крыніцы.
Бэата Шыдла запэўніла, што ўрад будзе спрыяць працы сучасных прадпрыемстваў.
аз