Logo Polskiego Radia
Print

Абама й Пуцін сустрэліся ў кулюарах саміту G20(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2016 10:35
Лідары ЗША й Расеі размаўлялі пра сытуацыю ў Сырыі і Ўкраіне.
PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Прэзыдэнты Расеі й ЗША сустрэліся ў кулюарах саміту Вялікай дваццаткі (G20), які праходзіць у Кітаі . Уладзімір Пуцін і Барак Абама размаўлялі ў першую чаргу аб сытуацыі ў Сырыі і Ўкраіне.

Ініцыятарам сустрэчы быў амэрыканскі прэзыдэнт. Дэлегацыі абедзьвюх краін мелі на ейную падрыхтоўку толькі адзін дзень. Пуцін і Абама сустрэліся ў прысутнасьці сваіх міністраў замежных спраў Сяргея Лаўрова й Джона Кэры.

/

Пазыцыі Масквы й Вашынгтона адрозьніваюцца, перш за ўсё, адносна будучыні сырыйскага дыктатара Башара аль-Асада. Крэмль хоча, каб Асад застаўся пры ўладзе й падтрымлівае ўрадавыя войскі Сырыі. У сваю чаргу Белы дом патрабуе адстаўкі Асада, а антытэрарыстычную кампанію ў Сырыі хоча заснаваць на супрацы з апазыцыйнымі арганізацыямі.

Апрача таго ЗША зацікаўлены ў заключэньні перамір'я ва ўсёй Сырыі, а Крэмль – толькі ў некаторых рэгіёнах краіны.

ФОТА:PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ/SPUTNIK/KREMLIN POOL

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт