Пхеньян пагражае ядзернай атакай
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.08.2016 12:38
Гэта яго адказ на вайсковыя вучэньні Паўднёвай Карэі ды ЗША.
Foto: streaming na youtube.com
Сёньня Паўднёвая Карэя і ЗША пачалі сумесныя вучэньні войскаў на Карэйскім паўвостраве. Сёлета манэўры праходзяць ў атмасфэры абвастрэньня напружанасьці на паўвысьпе, пасьля неаднаразовых запускаў ракет і ядзерных выпрабаваньняў, зладжаных камуністычнай Поўначчу.
Сумесныя вучэньні Паўднёвай Карэі і ЗША Пхеньян разглядае як падрыхтоўку да нападзеньня. У зьвязку з гэтым сёньня Паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што, калі ў КНДР заўважаць "найменшую прыкмету агрэсіі", то запусьцяць ракеты з ядзернымі боегалоўкамі ў бок Паўднёвай Карэі і Злучаных Штатаў.
У выхадныя дні ўлады Паўднёвай Карэі папярэдзілі сваіх грамадзян пра магчымыя правакацыі з боку Поўначы. Паводле выведкі, могуць мець месца спробы выкраданьня грамадзян поўдня сіламі КНДР. Гэта зьвязана з нядаўнім уцёкамі на Захад намесьніка амбасадара Паўночнай Карэі ў Лёндане.
ПР/юл