Logo Polskiego Radia
Print

Канцэрн «Калашнікаў» адкрыў у аэрапорце «Шарамецьева» фірмовую краму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.08.2016 19:41
Прадстаўнік аэрапорта сказаў, што вырабы не ствараюць пагрозы для бясьпекі «Шарамецьева».
AK-47AK-47Jayel Aheram/flickr.com

Расейскі канцэрн «Калашнікаў» адкрыў у маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» сваю фірмовую краму. Турысты, якія пакідаюць расейскую сталіцу, змогуць у ёй купіць плястмасавыя копіі зброі, якую выпускае фірма, а таксама арыгінальную вопратку, паведамляе з Масквы карэспандэнт Польскага радыё.

У прыватнасьці, у краме можна набыць копію вядомейшага аўтамата АК-47. Пры гэтым плястмасавую рэпліку абсалютна нельга адрозьніць ад арыгіналу.

Прадстаўнік аэрапорта ў ананімным парадку сказаў, што рэплікі не ствараюць пагрозы для бясьпекі «Шарамецьева». Пры гэтым прэс-сакратар аэрапорта Анна Закарава паведаміла, што службы бясьпекі «Шарамецьева» сочаць за сытуацыяй і ў выпадку нестандартных паводзін зьвернуцца ў краму з рэкамэндацыямі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт