Logo Polskiego Radia
Print

У Рыё-дэ-Жанэйра адкрыліся Летнія Алімпійскія гульні (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.08.2016 09:46
Цягам 16 дзён будуць разыграныя 306 камплектаў узнагарод у 28 відах спорту.
PAP/EPA/BARBARA WALTON

У Рыё-дэ-Жанэйра адкрыліся ХХХІ Летнія Алімпійскія гульні. Яны ўпершыню ў гісторыі адбываюцца ў Лацінскай Амэрыцы.

У першай частцы маляўнічага шоў арганізатары Алімпіяды пазнаёмілі шматмільённую аўдыторыю тэлегледачоў зь гісторыяй Бразыліі.

У парадзе ўдзельнікаў Гульняў на стадыёне «Маракана» прайшлі дэлегацыі 207 краін. Адкрывала яго па традыцыі Грэцыя – радзіма алімпійскага руху, а завяршалі гаспадары Алімпіяды бразыльцы. Бурнымі аплядысмэнтамі гледачы сустрэлі зборную ўцекачоў.

Алімпіяду-2016 абвясьціў адкрытай выконваючы абавязкі прэзыдэнта Бразыліі Мішэль Тэмэр, якога публіка асьвісталі, а Алімпійскі агонь запаліў вядомы бразыльскі маратонец Вандэрлей ды Ліма.

Алімпійскія гульні ў Рыё-дэ-Жанэйра працягнуцца да 21 жніўня. Цягам 16 дзён будуць разыграныя 306 камплектаў узнагарод у 28 відах спорту.

вс

PAP/EPA/BARBARA
PAP/EPA/BARBARA WALTON

PAP/EPA/CIRO
PAP/EPA/CIRO FUSCO
PAP/EPA/BARBARA
PAP/EPA/BARBARA WALTON
PAP/EPA/OLIVIER
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET
PAP/EPA/NIC
PAP/EPA/NIC BOTHMA
PAP/EPA/NIC
PAP/EPA/NIC BOTHMA
PAP/EPA/NIC
PAP/EPA/NIC BOTHMA
PAP/EPA/LUKAS
PAP/EPA/LUKAS SCHULZE
PAP/EPA/TATYANA
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт