„Freedom House” апублікаваў рэйтынг дэмакратыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.08.2016 08:15
Першае месца займаюць Эстонія, Славенія й Латвія, апошняе - Туркмэністан і Ўзбэкістан.
photo: jflag.org
Міжнародная няўрадавая арганізацыя „Freedom House” апублікавала чарговы рэйтынг разьвіцьця дэмакратыі ў посткамуністычных краінах. Значная частка дасьледавньняў прысьвечаная дэмакратыі ва Ўкраіне й Беларусі.
„Freedom House” традыцыйна складае рэйтынг дэмакратыі ў краінах паводле наступных крытэрыяў: празрыстасьць выбарчых працэсаў, разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, свабода СМІ, узровень дэмакратыі цэнтральнага ўраду й мясцовага самакіраваньня, незалежнасьць судоў і карупцыя.
Першае месца займаюць Эстонія, Славенія й Латвія, найгоршчыя паказчыкі – у Туркмэністане і Ўзбэкістане. Беларусь, як і ў мінулым рэйтынгу, засталася на чацьвёртым месцы з канца, а вось Украіна паднялася на васямнаццатае месца.
У „Freedom House” сьцьвярджаюць, што й Беларусь, і Ўкраіна маюць праблемы з карупцыяй, свабодай СМІ й незалежнасьцю судоў ад улады. Аднак сытуацыя ва Ўкраіне штогод крыху паляпшаецца. Экспэрты „Freedom House” зьвяртаюць асобную ўвагу на сытуацыю ў анэксаваным Крыме, дзе разьвіцьцё дэмакратычных інстытутаў знаходзіцца цяпер на такім жа ўзроўні як у Самалі.
racyja.com/аз