На імшы на заканчэньне СДМ прысутнічалі 2 млн чалавек (ФОТАРЭПАРТАЖ)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        31.07.2016 11:53
                    
                                 
                
                
                    Сёньня – пяты й апошні дзень знаходжаньня Папы рымскага Францішка ў Польшчы. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Сёньня, у нядзелю, 31 ліпеня – пяты й апошні дзень знаходжаньня Папы рымскага Францішка ў Польшчы. Пантыфік прыбыў у краіну на Вісьле на Сусьветныя дні моладзі (СДМ).
Кульмінацыя СДМ – гэта сёньняшняе набажэнства, якое ўзначаліў менавіта Францішак. Мерапрыемства прайшло ля вёскі Бжэгі (Brzegi) у павеце й гміне Вялічка каля Кракава.
Паводле арганізатараў, у набажэнстве прынялі ўдзел больш за 2 млн удзельнікаў.
На літургіі прысутнічалі таксама высокапастаўленыя польскія чыноўнікі: прэмʼер-міністар Бэата Шыдла, старшыні Сэйма й Сэната, лідар кіруючай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі.
Сёньня ўвечары адбудзецца сустрэча Францішка з валанцёрамі й арганізатарамі Сусьветных дзён моладзі. Пасьля гэтага Папа рымскі выляціць у Рым.
вс
фота: EPA/DANIEL DAL ZENNARO