Відэамагнітафон стаў гісторыяй
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.07.2016 18:01
Японская фірма Funai Electric апошняй у сьвеце спыніла вытворчасьць відэамагнітафонаў.
Відэамагнітафонcommons.wikimedia.org/Akinom/CC BY-SA 3.0
Японская фірма Funai Electric апошняй у сьвеце спыніла вытворчасьць відэамагнітафонаў. Гэтым самым пасьля 60-і гадоў існаваньня відэамагнітафон стаў гісторыяй.
У 2012 годзе кампанія Panasonic адмовілася ад вытворчасьці відэамагнітафонаў, і адзінай фірмай, якая вырабляла гэтую апаратуру, стала Funai. Нягледзячы на тое, што для прагляду фільмаў даўно існуюць больш сучасныя мэтады, то аднак у мінулым годзе фірма Funai Electric прадала 750 тыс. відэамагнітафонаў. Для параўнаньня: 15 гадоў таму гэтая ж кампанія выпускала ў год 15 млн штук згаданай тэхнікі.
Гісторыя відэамагнітафону сягае 1956 года, калі невялікая каліфарнійская фірма Apex выпусьціла прыладу VRX-1000, якая давала магчымасьць запісваньня карцінкі на магнітнай стужцы. Аднак з увагі на высокую цану гэтай тэхнікай карысталіся толькі тэлестанцыі. Толькі ў 1970-я гады зьявіліся адносна недарагія відэамагнітафоны для насельніцтва.
Відэамагнітафоны й відэакасэты пачалі траціць папулярнасьць пасьля 2000 года, калі ў шырокае карыстаньне ўвайшлі DVD.
вс