У аэрапорце "Менск" аварыйна прызямліўся самалёт Амстэрдам-Ганконг
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.07.2016 07:03
З-за аварыйнай пасадкі самалёт авіякампаніі "Белавія" з Адэсы прызямліўся не ў сталіцы, а ў Гомелі.
Самалёт Airbus A340-313X авіякампаніі Cathay Pacific (Ганконг)www.flickr.com/Kurush Pawar
У Нацыянальным аэрапорце "Менск" аварыйна прызямліўся самалёт авіякампаніі Сathay Pacific, які выконваў рэйс Амстэрдам-Ганконг. У прэс-цэнтры аэрапорта сказалі пра нейкія "тэхнічныя прычыны" здарэньня. Адзначаецца, што на працу аэрапорта здарэньне не паўплывала й затрымак з вылетамі не было.
Аднак з-за аварыйнай пасадкі машыны з Амстэрдама самалёт авіякампаніі "Белавія" з Адэсы прызямліўся не ў сталіцы, а ў Гомелі.
эўрарадыё/белта/вс